Пабудаваны ў г.Шчучын у 1968—70. У 1987 пабудаваны цэх сухога абястлушчанага малака, у 1996 — лакальныя ачышчальныя збудаванні, у 1992 — рэканструяваны сыраробны цэх. З 1998 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2003): масла, сыр «Расійскі», цэльнамалочныя прадукты, малочны цукар, сухая сываратка.